:

Гандлева-эканамічныя зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан

На працягу апошніх гадоў аб'ём гандлю паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан вагаецца ў межах ад 50 да 65 мільёнаў долараў у год.

Створаны неабходныя механізмы двухбаковага ўзаемадзеяння:

  • Сумесная Беларуска-Пакістанская камісія па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве (адбыліся пяць пасяджэнняў);
  • Сумесная Беларуска-Пакістанская камісія па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве (чатыры пасяджэння);
  • Сумесная Беларуска-Пакістанская камісія па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву (трэцяе пасяджэнне адбылося 29 сакавіка – 2 красавіка 2021 г. у г.Мінску);
  • Беларуска-Пакістанскі дзелавы савет (12 красавіка 2021 г. адбылося чацвёртае пасяджэнне ў анлайн фармаце, 5 кастрычніка 2021 г. у г.Мінску адбылося пятае пасяджэнне);
  • Сумесная Беларуска-Пакістанская працоўная група па сельскай гаспадарцы (пятае пасяджэнне адбылося 28 ліпеня 2021 г. у анлайн фармаце);
  • Сумесная працоўная група па прамысловай кааперацыі (трэцяе пасяджэнне адбылося 8 чэрвеня 2021 г. у анлайн фармаце);
  • Сумесная працоўная група па супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя і фармацэўтыкі (першае паседжанне адбылося ў снежні 2020 г. у анлайн фармаце).

Беларусь экспартуе ў Пакістан трактары і запасныя часткі да іх, грузавыя аўтамабілі, калійныя ўгнаенні, жгуты сінтэтычных нітак і сінтэтычныя валокны, шыны, станкі, полікарбонавыя кіслоты (фталевы ангідрыд), газетную паперу, дзіцячае харчаванне (сухія сумесі).

Пакістан экспартуе ў Беларусь рыс, гародніну, садавіну і іншыя харчовыя прадукты, вырабы і матэрыялы са скуры, тканіны, тэкстыль, спартыўны інвентар, хірургічныя інструменты і манікюрные наборы.

У студзені-жніўні 2021 г. тавараабарот з Пакістанам склаў 53,2 млн. долараў ЗША. Экспарт беларускіх товараў склаў 44,3 млн. долараў, імпарт – 8,9 млн. долараў. Сальда двухбаковага гандлю дадатнае для Беларусі (35,3 млн. долараў).

У рамках візітаў на вышэйшым узроўні праведзены чатыры Беларуска-Пакістанскіх дзелавых і інвестыцыйных форумаў: у траўні і лістападзе 2015 года ў Ісламабадзе, у жніўні 2015 года ў Мінску, у кастрычніку 2016 года ў Ісламабадзе.

27 – 31 сакавіка 2017 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь пакістанскай тэкстыльнай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Федэральнага сакратара Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Пакістана і Міністра прамысловасці і гандлю пакістанскай правінцыі Пенджаб.

У рамках гэтага візіту ў Мінску быў арганізаваны першы Беларуска-Пакістанскі тэкстыльны форум. 11 красавіка 2017 года ў Ісламабадзе адбыўся першы Беларуска-Пакістанскі сельскагаспадарчы форум. У сакавіку 2016 года і лістападзе 2017 года ў Ісламабадзе праведзены выставы-дэгустацыі беларускай малочнай і мясной прадукцыі.

2 – 7 снежня 2018 г. адбыўся візіт у Пакістан прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Федэральны сакратар Міністэрства нацыянальнай харчовай бяспекі і даследванняў Пакістана А.Гуфран і дэлегацыя пакістанскіх бізнесменаў наведвалі Беларусь 1 – 3 чэрвеня 2021 г. для ўдзелу ў міжнароднай сельскагаспадарчай выстаўцы «Белагра-2021».

У лютым 2019 г. адбыўся візіт у Пакістан беларускай прамысловай дэлегацыі на чале з намеснікам Міністра прамысловасці.

Важным вынікам стала пастаўка першага ў гісторыі двухбаковых адносін кар'ернага самазвала БЕЛАЗ грузападымальнасцю 45 тон для пакістанскай кампаніі Greaves Pakistan Pvt Ltd.

26 — 28 верасня 2019 г. прадстаўнікі вядучых беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый НАН Беларусі і ДКНТ пад эгідай Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан’юнктуры цэн прынялі ўдзел у міжнароднай прамысловай выставе «IEMA-2019», якая адбылася ў сталіцы правінцыі Пенджаб горадзе Лахоры. На палях мерапрыемства таксама арганізаваны Беларуска-Пакістанскі бізнес-форум, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства гандлю і Упраўлення па развіцці гандлю, Міністэрства навукі і тэхналогій, навуковых арганізацый Пакістана, кіраўнікі вайсковых структур і буйных пакістанскіх кампаній, ГПП гарадоў правінцыі Пенджаб, шматлікія дзелавыя колы і тураператары.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці