:

Пасол Рэспублікі Беларусь ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан

Мяцеліца
Андрэй Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Магілёўскай вобласці.

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з адзнакай (1998), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2010), спецыяльны факультэт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (2010), курсы пры Кембрыджскім універсітэце (2020).

1998 год – вядучы юрысконсульт юрыдычнага аддзела Міністэрства знешніх эканамічных сувязей Беларусі.

1999 год – другі сакратар аддзела прававога забеспячэння знешнеэканамічнай дзейнасці галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

1999 — 2001 гг. – супрацоўнік па прававых пытаннях Місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Косаве (Югаславія).

2002 год – першы сакратар аддзела шматбаковых дагавораў упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

2002 — 2003 гг. – саветнік аддзела шматбаковых дагавораў упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

2003 — 2005 гг. – намеснік начальніка аддзела двухбаковых дагавораў упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

2005 — 2007 гг. – першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН.

2007 — 2009 гг. – саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН.

2009 — 2010 гг. – старшы саветнік аддзела двухбаковых дагавораў упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

2010 — 2011 гг. – начальнік аддзела двухбаковых дагавораў упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

2011 — 2015 гг. – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сербіі.

2016 год – намеснік начальніка галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

2016 — 2020 гг. – начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі.

З 19 лістапада 2020 г. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай  Рэспубліцы Пакістан.

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа.

Валодае англійскай і нямецкай мовамі.

У шлюбе, мае сына.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці