:

Палітычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан усталяваны 3 лютага 1994 года.

У 2024 годзе Беларусь і Пакістан адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Пасля адкрыцця ў лістападзе 2014 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан з рэзідэнцыяй у Ісламабадзе назіраецца істотная актывізацыя беларуска-пакістанскіх адносін.

Праведзены тры вiзiты ў Пакiстан Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (май 2015 г., кастрычнiк 2016 г., лiстапад 2024 г.), два вiзiты ў Беларусь Прэм`ер-мiнiстра Пакiстана (жнiвень 2015 г., красавiк 2025 г.), два вiзiты ў Пакiстан Прэм`ер-мiнiстра Беларусi (лiстапад 2015 г., кастрычнiк 2024 г.). Прэзiдэнт Беларусi сустракаўся з прэм`ер-мiнicтрамi Пакiстана на палях шматбаковых самiтаў у 2017 годзе у г.Пекiне, у 2019 годзе у г. Бiшкеку, у 2021 годзе у г.Душанбе, у вераснi i кастрычнiку 2022 г. у г.Самаркандзе i г.Астане

Аэыццяўляецца мiжпарламенцкае супрацоўнiцтва. У 2017 годзе адбыўся вiзiт у Беларусь Старшынi Сената Пакiстана, у Пакiстан — Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Беларусi, у жнiўнi 2024 г. — афiцыйны вiзiт у Беларусь Спiкера Нацыянальнай асамблеi Пакiстана.

Беларусь і Пакістан цесна ўзаемадзейнічаюць на міжнароднай арэне ў вырашэнні надзённых пытанняў глабальнага і рэгіянальнага парадку дня.

Эфектыўнае ўзаемадзеянне ў гэтым кірунку забяспечваецца функцыянаваннем пастаянна дзеючага механізму палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Адбылося шэсць раундаў палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Пакістана на ўзроўні намеснікаў міністраў (апошні шасты раунд адбыўся у лiпенi 2024 г. у г.Iсламабадзе).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці