:

Пасол Рэспублікі Беларусь ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан

Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца

Андрэй Мікалаевіч Мяцеліца прызначаны Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан 19 лістапада 2020 года. Да прызначэння на гэтую пасаду ён працаваў начальнікам галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў з 2016 года.

А.Мяцеліца паступіў на дыпламатычную службу ў 1999 годзе і працаваў на розных пасадах у галоўным дагаворна-прававым упраўленні цэнтральнага апарата МЗС і ў замежных камандзіроўках: у 2011-2015 гадах – у Пасольстве Беларусі ў Сербіі, 2005-2009 гадах – у Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью-Ёрку, у 1999-2001 гадах – у місіі АБСЕ ў Косаве.

Да паступлення на дыпламатычную службу ён працаваў вядучым юрысконсультам у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Беларусі ў 1998 годзе.

А.Мяцеліца з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт БДУ ў 1998 годзе. Павышаў прафесійную кваліфікацыю ў беларускіх і замежных навучальных установах.

Валодае англійскай, нямецкай і сербскай мовамі.

Разам з жонкай выхоўвае сына.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці