Тыпы ўязных віз і дакументы візавай падтрымкі
У якасці дакументаў візавай падтрымкі, якія пацвярджаюць мэту і ўмовы паездкі, органам выдачы ўязных віз прадстаўляюцца наступныя дакументы ў залежнасці ад мэты візіту:
транзітная віза (тып В) з правам адна-, двух- або шматразовага транзіту праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на працягу 2 дзён;
кароткатэрміновая віза (тып С) тэрмінам дзеяння да 90 дзён з правам адна-, двух- або шматразовага ўезду і правам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 90 дзён:
дзелавая паездка
удзел у спартыўных/культурных/навуковых/адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках
турызм
па прыватных справах
праца (з правам працы па найме)
на сталае пражыванне
ажыццяўленне гуманітарных праграм
ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці;
доўгатэрміновая віза (тып D) тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь:
дзелавыя стасункі
удзел у спартыўных/культурных/навуковых/адукацыйных мерапрыемствах
і стажыроўках
падтрыманне рэлігійных сувязей
рэалізацыя гуманітарных праграм
ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці
праца (з правам працы па найме).
Транзітная віза (тып В) – візы краіны, да якой іншаземец накіроўваецца праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Калі віза для накіравання ў трэцюю краіну не патрабуецца, бяруцца пад увагу іншыя падставы для атрымання транзітнай візы, у тым ліку квіткі для накіравання чыгуначным, авіяцыйным, аўтамабільным транспартам або пацвярджэнне іх браніравання.
Кароткатэрміновая віза (тып С) тэрмінам дзеяння да 90 дзён з правам адна-, двух-, або шматразовага ўезду і правам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 90 дзён:
ажыццяўленне дзелавой паездкі – арыгінал хадайніцтва юрыдычнай асобы, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай дадзенай юрыдычнай асобы, месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства юрыдычнай асобы па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; зварот замежнай нацыянальнай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў або іншага адпаведнага органа аб выдачы візы, які ўтрымлівае звесткі пра іншаземца і запатрабаваную візу, або дакументы, якія пацвярджаюць выкананне перавозак, – для выдачы візы члену экіпажа аўтатранспартнага сродку, які ажыццяўляе міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў або грузаў; зварот замежнай нацыянальнай арганізацыі чыгуначнага транспарту або чыгуначнай арганізацыі (кампаніі), які ўтрымлівае звесткі аб іншаземцу і запатрабаванай візе, – для выдачы візы члену паязной, рэфрыжэратарнай або лакаматыўнай брыгады; дакументы на аказанне паслуг у галіне пахавальных спраў і дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць дастаўкі труны с целам памерлага, урны з прахам памерлага, – для выдачы віз працаўнікам спецыялізаванай арганізацыі, якая аказвае паслугі па дастаўцы ў Рэспубліку Беларусь труны с целам памерлага, урны з прахам памерлага; арыгінал хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае прадстаўніцтвам іншаземнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы віз кіраўнікам і супрацоўнікам гэтага прадстаўніцтва, прадстаўніцтваў гэтай замежнай арганізацыі ў трэціх краінах або заснавальнікам, кіраўнікам і працаўнікам іншаземнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла дадзенае прадстаўніцтва;
удзел у спартыўных/культурных/навуковых/адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках – арыгінал хадайніцтва юрыдычнай асобы, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай дадзенай юрыдычнай асобы, месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства юрыдычнай асобы па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; зварот (вербальная нота) дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, які утрымлівае звесткі аб іншаземцу і запатрабаванай візе, – для выдачы віз удзельнікам мерапрыемстваў, якія арганізуе гэтае дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульская установа замежнай дзяржавы або прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі;
вучоба – арыгінал запрашэння на навучанне, узгодненага з адпаведным падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, на тэрмін, вызначаны ў запрашэнні, або паведамленне падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі аб узгадненні запрашэння на навучанне, якое паступіла ў замежную ўстанову;
падтрымання рэлігійных сувязей – арыгінал хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай рэлігійнага аб’яднання, яго месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства рэлігійнага аб’яднання па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей;
турызм – арыгінал аднаго з наступных дакументаў на тэрмін, вызначаны ў дакуменце, але не больш за 30 дзён:
— хадайніцтва беларускага суб’екта турыстычнай дзейнасці, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай суб’екта турыстычнай дзейнасці, яго месцам знаходжання і тэлефонам, а таксама абавязацельства суб’екта турыстычнай дзейнасці па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
— хадайніцтва санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі, аформленага на фірменным бланку з поўнай назвай, месцам знаходжання і тэлефонам, з адзначэннем тэрмінаў пражывання іншаземца, аказваемых яму паслуг, пацвярджэння рэзервавання пуцёўкі і поўнай або частковай папярэдняй аплаты паслуг, а таксама абавязацельства санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
— хадайніцтва суб’екта аграэкатурызму з адзначэннем адраса, мэты, тэрмінаў пражывання іншаземца, аказваемых яму паслуг, а таксама абавязацельства суб’екта аграэкатурызму па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць права аказання ім паслуг у сферы аграэкатурызму;
па прыватных справах – адзін з наступных дакументаў:
— арыгінал запрашэння, аформленага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
— паведамленне аб цяжкім захворванні або смерці блізкага сваяка або члена сям'і, заверанае лекарам, пасведчанне аб смерці – для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цяжка захварэў альбо памёр блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;
— судовая позва, у тым ліку атрыманая па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;
— арыгінал дакумента, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання (долі ў праве на ўласнасць) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – для афармлення ўязной візы ўладальніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
— хадайніцтва арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь або дагавор платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключаны ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для афармлення ўязной візы асобе, маючай патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь, і пры неабходнасці асобе, якая суправаджае яго;
— хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, – для выдачы візы іншаземцу, які суправаджае іншаземца, які мае патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь;
— хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае юрыдычнай асобай або прадстаўніцтвам іншаземнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы візы члену сям’і іншаземца, які суправаджае іншаземца, які накіроўваецца ў Рэспубліку Беларусь з мэтамі ажыццяўлення дзелавой паездкі, для удзелу у спартыўных, культурных, навуковых, адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках, на працу;
— хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае адукацыйнай установай, – для выдачы візы законнаму прадстаўніку іншаземца, які суправаджае іншаземца, які накіроўваецца ў Рэспубліку Беларусь з мэтамі ўдзелу ў конкурсных іспытах і/або залічэння ў адукацыйную установу ў Рэспубліцы Беларусь; дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва або шлюбныя адносіны з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб змене імя і іншае), – для выдачы візы члену сям’і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
— дакумент, які пацвярджае факт нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або прыналежнасці да беларускай нацыянальнасці, – для выдачы візы іншаземцу, які нарадзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або з’яўляецца беларусам па нацыянальнасці;
— арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў або інфармацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аб месцы пахавання сваякоў – для афармлення візы іншаземцу, у якога, або ў мужа (жонкі) якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны член сям’і, а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;
ажыццяўленне гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне іншаземнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, ажыццяўленне работ на бязвыплатнай аснове – хадайніцтва Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або хадайніцтва аб выдачы візы, аформленае беларускай гуманітарнай арганізацыяй, узгодненае з Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або з іншымі упаўнаважанымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі. Узгадненне робіцца ў форме ліста Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь або грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь;
ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці – прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў у сувязі з іх часовай акрэдытацыяй пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
праца (з правам працы па найме) – засведчаная натарыўсам копія спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, або атрыманая замежнай установай Рэспублікі Беларусь інфармацыя аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
на сталае пражыванне – рашэнне органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб выдачы іншаземцу дазволу на сталае пражыванне.
Доўгатэрміновая віза (тып D) тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён (?), калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь:
дзелавыя стасункі – на падставе наступных дакументаў:
1. арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы ці дакументаў юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ўстаноўчыя), якія пацвярджаюць, што іншаземец з’яўляецца заснавальнікам камерцыйнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь або працаўніком іншаземнай арганізацыі, якія заснавала камерцыйную арганізацыю ў Рэспубліцы Беларусь;
звароту замежнай нацыянальнай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў або іншага адпаведнага органа аб выдачы візы, які ўтрымлівае звесткі аб іншаземцу і запатрабаванай візе, або дакументы, якія пацвярджаюць выкананне перавозак, – для выдачы візы члену экіпажа аўтатранспартнага сродку, які ажыццяўляе міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў або грузаў;
звароту замежнай нацыянальнай арганізацыі чыгуначнага транспарту або чыгуначнай арганізацыі (кампаніі), які ўтрымлівае звесткі аб іншаземцу і запатрабаванай візе, – для выдачы візы члену паязной, рэфрыжэратарнай або лакаматыўнай брыгады;
хадайніцтва аб выдачы візы, аформленага прадстаўніцтвам іншаземнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь, – для выдачы віз кіраўнікам і супрацоўнікам гэтага прадстаўніцтва, прадстаўніцтваў гэтай замежнай арганізацыі ў трэціх краінах або заснавальнікам, кіраўнікам і працаўнікам іншаземнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла дадзенае прадстаўніцтва;
2. дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміна, напрыклад, копіі дагавора (кантракта, пагаднення аб супрацоўніцтве) паміж юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь і іншаземцам або іншаземнай арганізацыяй, у якой ён працуе, які пацвярджае наяўнасць устойлівых дзелавых узаемаадносін бакоў, або дакументаў юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь (у тым ліку ўстаноўчых), якія пацвярджаюць, што іншаземец з’яўляецца заснавальнікам камерцыйнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь або супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая заснавала камерцыйную арганізацыю ў Рэспубліцы Беларусь, завераных пячаткай юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь або пячаткай замежнай арганізацыі, якая заключыла дагавор (кантракт, пагадненне аб супрацоўніцтве) з юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь, або копіі, зверанай консульскай службовай асобай з арыгіналам.
3. пры неабходнасці, па рашэнні консульскай службовай асобы, – іншых дакументаў, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве.
удзел у спартыўных/культурных/навуковых/адукацыйных мерапрыемствах і стажыроўках – на падставе наступных дакументаў:
1. арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы аб выдачы доўгатэрміновай візы;
2. дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміна, напрыклад, копіі дагавора (кантракта, пагаднення аб супрацоўніцтве) паміж юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь і іншаземцам або замежнай арганізацыяй, у якой ён працуе, які пацвярджае наяўнасць устойлівых доўгатэрміновых узаемаадносін бакоў, або графіка спартыўных мерапрыемстваў;
3. пры неабходнасці, па рашэнні консульскай службовай асобы, – іншых дакументаў, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве;
па прыватных справах – на падставе арыгінала аднаго з наступных дакументаў:
— запрашэння, аформленага падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або інфармацыі ў замежнай установе аб выдачы дакумента аб запрашэнні іншаземца ў Рэспубліку Беларусь падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
— дакумента, які пацвярджае наяўнасць уласнасці/долі ў праве на ўласнасць на жылое памяшканне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – для афармлення візы ўладальніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
— дакументаў, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва або шлюбныя адносіны з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, пасведчанне аб змене імя і іншае), – для выдачы візы члену сям’і або блізкаму сваяку грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
— дакумента, які пацвярджае факт нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або прыналежнасці да беларускай нацыянальнасці, – для выдачы візы іншаземцу, які нарадзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або з’яўляецца беларусам па нацыянальнасці;
— хадайніцтва аб выдачы візы, аформленага арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, з дадаткам умовы аб аказанні платных медыцынскіх паслуг, – для выдачы візы іншаземцу, які мае патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь;
— даведкі аб месцы пахавання сваякоў або інфармацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аб месцы пахавання сваякоў – для афармлення візы іншаземцу, у якога, або ў мужа (жонкі) якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны член сям’і, а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога іншаземца;
падтрымка рэлігійных сувязей – арыгінал хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, узгодненага з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей;
рэалізацыя гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, правядзенне работ на бязвыплатнай аснове – на падставе хадайніцтва аб выдачы візы, аформленага Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ці хадайніцтва аб выдачы візы, аформленага беларускай гуманітарнай арганізацыяй і ўзгодненага з Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або з іншымі ўпаўнаважанымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі. Узгадненне робіцца ў форме ліста Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь або грыфа ўзгаднення на хадайніцтве, засведчанага пячаткай Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або адпаведнага упаўнаважанага дзяржаўнага органа Рэспублікі Беларусь;
ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці – прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў, стала акрэдытаваных пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама членам іх сем’яў;
праца – на падставе арыгінала хадайніцтва аб выдачы візы, аформленага юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь або прадстаўніцтвам міжнароднай арганізацыі, і засведчанай натарыўсам копіі спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі органа унутраных спраў; альбо арыгінала хадайніцтва аб выдачы візы, аформленага юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь ці прадстаўніцтвам замежнай арганізацыі і атрыманай пасольствам інфармацыі аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.