:

Легалізацыя дакументаў

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць консульскую легалізацыю афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі замежных дзяржаў і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Для дзяржаў-удзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 05.10.1961 года, якая адмяняе патрабаванні легалізацыі, легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц з’яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі іншых краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх апастыля.
Не патрабуецца легалізацыя дакументаў, завераных гербавай пячаткай, якія прызначаны для выкарыстання на тэрыторыі краін, з якімі Рэспубліка Беларусь заключыла дагаворы аб прававой дапамозе (Польшча, Літва, Латвія, Балгарыя, дзяржавы Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Чэхія, Славакія, Куба).
Для дзяржаў, якія не далучыліся да Гаагскай Канвенцыі (Пакістан уключна), прадугледжаны наступны парадак легалізацыі дакументаў.
Пры легалізацыі дакументаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь усе арыгіналы дакументаў легалізуюцца ў галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Перад гэтым копіі дакументаў завяраюцца ў натарыуса, сапраўднасць подпісу якога затым сведчыцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і затым легалізуецца галоўным консульскім упраўленнем МЗС Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага сапраўднасць подпісу службовай асобы, якая легалізавала дакумент, пацвярджаецца у Пасольстве Пакістана ў Беларусі альбо ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у г.Ісламабадзе.
Для прававога прызнання на тэрыторыі Беларусі афіцыйныя дакументы, выдадзеныя ўпаўнаважанымі пакістанскімі органамі, павінны быць легалізаваны ў Міністэрстве замежных спраў Пакістана, а затым ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у г.Ісламабадзе.

Для легалізацыі дакументаў у Пасольстве заяўнік павінен прадставіць:
1. заяву-анкету, якая выдаецца ў Пасольстве, з абавязковым указаннем
 — прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка;
 — даты нараджэння заяўніка;
 — адраса пражывання ў Пакістане;
 — мабільнага тэлефона;
 — адраса электроннай пошты і інш.;
2. дакумент, якія быў папярэдне легалізаваны Міністэрствам замежных спраў Пакістана альбо галоўным консульскім упраўленнем МЗС Беларусі;
3. квітанцыю аб аплаце консульскага збору.

Легалізацыя ажыццяўляецца на працягу 1 дня з даты падання заявы, а пры неабходнасці правядзення адмысловай праверкі, запыту дадатковых дакументаў і/ці звестак – у дзень атрымання такой інфармацыі.
Тэрмін дзеяння легалізацыі – тэрмін дзеяння дакумента, які быў легалізаваны.
Стаўка консульскага збору за легалізацыю аднаго дакумента складае 50 еўра.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці