:

Структура імпарту і экспарту Пакістана

Пакістанскі экспарт уключае наступныя таварныя групы:

-прадукты харчавання (рыс, цукар, рыба, садавіна, гародніна, спецыі, мяса);
-тэкстыльная прадукцыя (баваўняная пража, баваўняная тканіна, трыкатажныя вырабы, пасцельныя рэчы, ручнікі, гатовае адзенне);
-нафтавая прадукцыя (сырая нафта, нафтапрадукты, мазут);
-іншыя тавары (дывановыя вырабы, спартыўныя тавары, дубленая скура, вырабы са скуры, хірургічныя і медыцынскія інструменты, хімічныя і фармацэўтычныя тавары, цэмент, вырабы з пластыка).

Аснову пакістанскага імпарту складаюць наступныя таварныя групы:

-харчовыя тавары (малако і малочныя прадукты, пшаніца, сухафрукты, гарбата, спецыі, харчовыя алеі (соевая і пальмавая) цукар, зернебабовыя і інш.);
-машына-тэхнічнае абсталяванне (сельгастэхніка, грузавікі, машыны для горназдабыўной прамысловасці, генератары, аргтэхніка, тэкстыльнае абсталяванне, самалёты, караблі, лодкі і інш.);
-нафтапрадукты і мазут;
-спажывецкія тавары (аўтатранспартныя сродкі, электрычныя прыборы і апаратура і інш.);
-сыравінныя тавары (бавоўна сырэц, сінтэтычныя валокны, пража, угнаенні, інсектыцыды, вырабы з пластыка, лом чорных металаў, жалеза і сталь);
-тэлекамунікацыйнае абсталяванне.

У апошнія гады намеціўся істотны рост імпарту сельскагаспадарчай тэхнікі і аўтамабіляў, у тым ліку CKD / SKD камплектаў, што тлумачыцца стымуляваннем прамысловай вытворчасці ў краіне.Таксама выраслі аб’ёмы ўвозу прадуктаў харчавання, у прыватнасці, малочных прадуктаў, у сувязі з павелічэннем адпаведнага попыту на пакістанскім рынку. Прымаючы да ўвагі падтрымку ўрадам Пакістана сельскай гаспадаркі, павышаецца попыт на ўгнаенні.

Асноўныя артыкулы імпарту Пакістана, якія суадносяцца з экспартнымі магчымасцямі Рэспублікі Беларусь:

З улікам актуальнага стану развіцця эканомікі Пакістана найбольш запатрабаванымі таварнымі пазіцыямі на пакістанскім рынку застануцца: сельскагаспадарчая і аўтамабільная тэхніка, прадукты харчавання (сухое малако), прадукты нафтахімічнай галіны (шыны і сінтэтычныя валокны), угнаенні.

Прыярытэтныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння на найблізкую перспектыву:

-прамысловасць;
-сельская гаспадарка;
-фармацэўтыка;
-развіццё супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі;
-прапрацоўка з перспектыўнымі пакістанскімі бізнесоўцамі пытання адкрыцця беларускага Гандлёвага дома з удзелам вядучых беларускіх экспарцёраў.

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці