:

Консульская дапамога ў экстрэмальных сітуацыях

Калі Вы трапілі ў крызісную ці надзвычайную сітуацыю ў Пакістане найперш звяжыцеся з Пасольствам Беларусі ў Пакістане па нумары +92 300 054 02 80.

Апроч таго, Вы можаце скарыстацца наступнымі кантактавымі данымі:

♦Паліцыя – 15;
♦Гарачая лінія Міністэрства ўнутраных спраў Пакістана – 051-9207544;
♦Пажарная служба – 16;
♦Газавая служба – 1199 (г. Ісламабад – (051) 9257710);
♦Хуткая дапамога – 1122.

Перад выездам за мяжу:

- Праверце тэрмін дзеянні вашага пашпарта і наяўнасць у ім візы, што дазваляе ўезд у краіну, у якую вы накіроўваецеся.
 — Запішыце для сябе яго нумар, дату і месца выдачы, або зрабіце ксеракопію.
 — Праверце пашпарт на наяўнасць пашкоджанняў, плям і чужых запісаў. Іх у пашпарце быць не павінна.
 — Трымайце пашпарт пры сабе і не пакідайце яго ў заклад.
 — Вазьміце з сабой іншыя дакументы, што пацвярджаюць вашу асобу ў выпадку згубы ці крадзяжу пашпарта, і 2–3 фатаграфіі, у тым ліку вашых дзяцей.
 — Удакладніце і майце пры сабе адраса кампаніі, па запрашэнні якой вы адпраўляецеся за мяжу.
 — Не забудзьце арыгіналаў турыстычных ваўчараў, афіцыйных запрашэнняў.
 — Уважліва падыдзіце да афармлення медычнай страхоўкі. Абірайце правераныя агенцтвы, высветліўшы якія медпаслугі вам пададуць у краіне знаходжання, і як яны будуць сплачвацца.
 — Паведаміце сваякам, сябрам пра падарожжа, пакіньце нумары Вашых кантактавых тэлефонаў.
 — Майце пры сабе кантактавыя дадзеныя Пасольства Беларусі ў краіне, у якую вы накіроўваецеся.
 — У выпадку патрэбы атрымання кампетэнтнай праўнай кансультацыі, звяртайцеся за дапамогай у Пасольства Беларусі.

Што для вас можа зрабіць беларускі консул?

- У выпадку страты ці крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацверджання асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.
 — Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.
 — Прымаць на разгляд заступніцтва па пытаннях грамадзянства і сталага жыхарства за мяжой.
 — Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ва ўсталяваным парадку выезд на сталае жыхарства з Беларусі.
 — У рамках кампетэнцыі здзяйсняць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.
 — Інфармаваць сваякоў пра няшчасныя выпадкі, затрыманне, арышт, смерць грамадзяніна Беларусі.

Што для вас не можа зрабіць беларускі консул?

- Аплаціць выдаткі па вашым знаходжанні, лячэнні за мяжой і вяртанню ў Беларусь.
 — У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці урны з пылам.
 — Дапамагчы ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.
 — Расследаваць злачынствы і парушэнні права, умешвацца ў судовы разбор.

У неспадзяваных сітуацыях

- У выпадку затрымання мясцовымі праваахоўнымі органамі неадкладна паведаміце пра гэта Пасольству.
 — Не падпісвайце пратаколаў ці іншых дакументаў на замежнай мове, калі іх змест вам не зразумелы.
 — Помніце пра патрэбу запоўніць мытную дэкларацыю пры скрыжаванні мяжы.
 — Нядбайнае стаўленне да афармлення медычнай страхоўкі можа павярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы ці няшчаснага выпадку.
 — Ніколі не перашкодзіць мець пры сабе  ксеракопію ўсіх далучных да падарожжа дакументаў. Ксеракопіі спатрэбяцца ў выпадку згубы пашпарта ці ў іншых сітуацыях у краіне знаходжання. Іх варта захоўваць асобна ад дакументаў.

Даведацца пра тое, у якіх краінах знаходзяцца дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі, можна па гэтай спасылцы.
Дадатковую інфармацыю па бяспечным выездзе за мяжу можна атрымаць на сайце міжнароднай праграмы «Ла Страда».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці