Інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі
25.03.2025 г.25 сакавіка 2025 г. у г.Мінску ў Вялікай цырыманіяльнай зале Палаца Незалежнасці адбылася цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.
Прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф 25 сакавіка 2025 г. павіншаваў Кіраўніка беларускай дзяржавы з правядзеннем інаўгурацыі.
На цырымонію былі запрошаны больш за 1100 чалавек. За некалькі мінут да прыбыцця Аляксандра Лукашэнкі ўнеслі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і штандар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У пачатку цырымоніі пад гукі ўрачыстага марша да месца правядзення інаўгурацыі ўнеслі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Адкрыў цырымонію старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, які аб'явіў, што волей народа Беларусі ва ўмовах свабодных і дэмакратычных выбараў Прэзідэнтам краіны выбраны Аляксандр Лукашэнка.
Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове: «Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».
Затым быў выкананы Дзяржаўны гімн Беларусі, пасля чаго Прэзідэнт падпісаў акт аб прынясенні Прысягі. Старшыня ЦВК уручыў Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Па выніках выбараў 26 студзеня бягучага года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны Аляксандр Лукашэнка. За яго кандыдатуру было пададзена 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, што склала 86,82 працэнта ад колькасці грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
- Азія
- Афрыка
- Амерыка
- Еўропа
- Прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях
- Азербайджан - Баку (Пасольства)
- Арменія - Ерэван (Пасольства)
- В'етнам - Ханой (Пасольства)
- Грузія - Тбілісі (Пасольства)
- Ізраіль - Тэль-Авіў (Пасольства)
- Індыі - Нью-Дэлі (Пасольства)
- Інданезія - Джакарта (Пасольства)
- Іран - Тэгеран (Пасольства)
- Казахстан - Астана (Пасольства)
- Катар - Доха (Пасольства)
- Кітаі - Гуанчжоу (Генконсульства)
- Кітаі - Пекін (Пасольства)
- Кітаі - Шанхай (Генконсульства)
- Карэя - Сеўл (Пасольства)
- Кыргызстан - Бішкек (Пасольства)
- Манголія - Улан-Батар (Пасольства)
- ААЭ - Абу-Дабі (Пасольства)
- Пакістан - Ісламабад (Пасольства)
- Сірыя - Дамаск (Пасольства)
- Таджыкістан – Душанбэ (Пасольства)
- Туркменістан - Ашхабад (Пасольства)
- Турцыя - Анкара (Пасольства)
- Турцыя - Стамбул (Генконсульства)
- Узбекістан - Ташкент (Пасольства)
- Японія – Токіа (Пасольства)
- Аўстрыя - Вена (Пасольства)
- Бельгія - Брусэль (Пасольства)
- Балгарыя - Сафія (Пасольства)
- Вялікабрытанія - Лондан (Пасольства)
- Венгрыя - Будапешт (Пасольства)
- Германія - Берлін (Пасольства)
- Германія - Мюнхен (Генконсульства)
- Іспанія - Мадрыд (Пасольства)
- Італія - Рым (Пасольства)
- Латвія - Даўгаўпілс (Генконсульства)
- Латвія - Рыга (Пасольства)
- Літва - Вільнюс (Пасольства)
- Малдова - Кішынёў (Пасольства)
- Нідэрланды - Гаага (Пасольства)
- Польшча - Беласток (Генконсульства)
- Польшча - Бяла Падляска (Консульства)
- Польшча - Варшава (Пасольства)
- Расія - Екацярынбург (Аддзяленне)
- Расія - Казань (Аддзяленне)
- Расія - Калінінград (Аддзяленне)
- Расія - Краснаярск (Аддзяленне)
- Расія - Масква (Пасольства)
- Расія - Ніжні Ноўгарад (Аддзяленне)
- Расія - Новасібірск (Аддзяленне)
- Расія - Растоў-на-Доне (Аддзяленне)
- Расія - Санкт-Пецярбург (Аддзяленне)
- Расія - Смаленск (Аддзяленне)
- Расія - Уфа (Аддзяленне)
- Расія - Уладзівасток (Аддзяленне)
- Румынія - Бухарэст (Пасольства)
- Сербія - Бялград (Пасольства)
- Славакія - Браціслава (Пасольства)
- Украіна - Кіеў (Пасольства)
- Фінляндыя - Хельсінкі (Пасольства)
- Францыя - Парыж (Пасольства)
- Чэхія - Прага (Пасольства)
- Швейцарыя - Бэрн (Пасольства)
- Швецыя - Стакгольм (Пасольства)
- Эстонія - Талін (Пасольства)
- Аргенціна - Буэнас-Айрэс (Пасольства)
- Бразілія - Бразіліа (Пасольства)
- Венесуэла - Каракас (Пасольства)
- Куба - Гавана (Пасольства)
- ЗША - Вашынгтон (Пасольства)
- Калумбія - Багата (Пасольства)
- Егіпет - Каір (Пасольства)
- Кенія - Найробі (Пасольства)
- Нігерыя - Абуджа (Пасольства)
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка - Прэторыя (Пасольства)
- Еўрасаюз, НАТО (Брусель)
- АБСЕ, Міжнародныя арганізацыі (Вена)
- ААН (Нью-Ёрк)
- ААН, Міжнародныя арганізацыі (Жэнева)
- Савет Еўропы (Страсбург)
- ЮНЕСКА (Парыж)
Пасольства ў сацыяльных сетках
Кантакты
Кантактная інфармацыяIslamabad, Sector F6/3, Street 4, House 8
E-mail