:

Сустрэча Прэзідэнта Беларусі са Спікерам парламента Пакістана

20.08.2024 г.

20 жніўня 2024 г. у г.Мінску Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са Спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Аязам Садзікам.Кіраўнік дзяржавы цёпла вітаў замежнага госця, адзначыўшы, што вельмі рады яго прыезду ў горад-герой Мінск у год 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам. «Мы сёння хочам, аднавіць, прарэвізаваўшы, нашы адносіны, вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень, чым гэта было раней», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.У сувязі з гэтым бакі рэалізуюць дамоўленасць аб выпрацоўцы сумеснага плана дзеянняў на перспектыву — дарожнай карты на 2025-2027 гады, дзе, па словах Прэзідэнта, будуць вызначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва.

Закранаючы тэматыку супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках, Прэзідэнт падзякаваў Пакістану за падтрымку Беларусі ў арганізацыі Аб'яднаных Нацый і пры ўступленні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва.

Гаворачы пра двухбаковы гандлёвы абарот, Прэзідэнт заўважыў, што ў сярэднім ён складае каля $50 млн. «Пагадзіцеся, што тавараабарот паміж высокатэхналагічнай Беларуссю і такой краінай у 200 з лішнім мільёнаў чалавек як Пакістан, я б казаў, нават мізер. Таму трэба паглыбляць і пашыраць па наменклатуры наш тавараабарот» — перакананы кіраўнік дзяржавы.Пакістанскі госць сказаў, што з цеплынёй успамінае сустрэчу з Кіраўніком беларускай дзяржавы ў 2016 годзе падчас яго візіту ў Пакістан. Сардар Аяз Садзік падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за магчымасць такой сустрэчы і падкрэсліў: «вы маеце рацыю, паездка была доўгай, але калі мы гаворым пра сяброў, то час не мае значэння. Перадаю вам самыя цёплыя прывітанні ад Прэм'ер-міністра Пакістана».Спікер парламента таксама адзначыў: «Я з вамі цалкам згодны, у нас з вамі добрыя двухбаковыя пагадненні — маецца больш за 90 пагадненняў і дамоўленасцей. Аднак на практыцы яны не рэалізуюцца ў дастатковай ступені».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці