:

Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфу Алі Зардары і Прэм'ер-міністру Шахбазу Шарыфу

07.02.2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфу Алі Зардары і Прэм'ер-міністру Шахбазу Шарыфу ў сувязі з тэрактам у мячэці Ісламабада ў час пятнічнай малітвы, у выніку чаго загінула і атрымала раненні вялікая колькасць мірных грамадзян.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што народ Беларусі ўспрыняў гэту вестку з глыбокім болем. «Упэўнены, што ўсе вінаватыя ў гэтым жудасным злачынстве панясуць адпаведнае іх учынку пакаранне», — гаворыцца ў спачуванні Асіфу Алі Зардары.

Аляксандр Лукашэнка ў спачуванні Шахбазу Шарыфу пацвердзіў салідарнасць Беларусі з Пакістанам, які рашуча змагаецца з усімі формамі тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму.

Прэзідэнт ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста выказаў спачуванні ўсім жыхарам Пакістана, папрасіў перадаць словы падтрымкі родным і блізкім загінуўшых, пажадаў больш хуткага акрыяння пацярпелым.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці