:

Аб сустрэчы Пасла з Федэральным міністрам прамысловасці і вытворчасці Пакістана

16.03.2021 г.

16 сакавіка 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі Андрэя Мяцеліцы з Федэральным міністрам прамысловасці і вытворчасці Пакістана Мухамадам Хамадам Азхарам.


Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан двухбаковага супрацоўніцтва ў прамысловасці і напрамкі ўзаемадзеяння дзвюх краін у гэтай сферы.

Асаблівую ўвагу суразмоўцы надалі пытанням правядзення трэцяга пасяджэння Сумеснай працоўнай групы па прамысловасці, а таксама падрыхтоўцы да падпісання дапоўненага міжурадавага пагаднення
аб супрацоўніцтве ў галіне прамысловай і навукова-тэхнічнай кааперацыі.

М.Х. Азхару перададзена запрашэнне Міністра прамысловасці Беларусі Пятра Пархомчыка наведаць нашу краіну, каб азнаёміцца з вядучымі беларускімі кампаніямі і абмеркаваць пытанні ўмацавання вытворчай кааперацыі паміж краінамі па тэмах узаемнай зацікаўленасці.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці