Аб прыпыненні рэгулярнага консульскага прыёму без папярэдняга запісу
03.09.2024 г.Па тэхнічных прычынах Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан часова прыпыняе рэгулярны консульскі прыём без папярэдняга запісу.
Для папярэдняга запісу на консульскі прыём неабходна звяртацца па электроннай пошце pakistan@mfa.gov.by, а таксама па тэлефоне (051) 230-79-12.
Аб аднаўленні рэгулярнага консульскага прыёму будзе паведамлена.