Міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў М.В. павіншаваў Міністра замежных спраў Пакістана з Днём Незалежнасці Пакістана
14.08.2024 г.Кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў М.У. сардэчна павіншаваў Міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Пакістан Махамада Ісхака Дара з Днём Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан.
Рыжанкоў М.У. адзначыў, што паміж Беларуссю і Пакістанам склаліся цёплыя і сяброўскія адносіны, заснаваныя на даверы і ўзаемнай павазе. Свята Незалежнасці – гэта дзень, які па праве лічыцца сімвалам свабоды і магутнасці суверэннай дзяржавы Пакістан.
«Шостыя палітычныя кансультацыі, якія прайшлі ў ліпені гэтага года ў Ісламабадзе, паказалі падабенства нашых поглядаў на сусветныя праблемы. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству нам удалося «зверыць гадзіннікі» напярэдадні візіту Прэзідэнта і Прэм'ер-міністра Беларусі ў Пакістан, якія плануюцца на гэты год», гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў надзею, што ў хуткім часе бакі змогуць узгадніць дакладныя даты візіту Прэзідэнта Беларусі і пачаць непасрэдную яго падрыхтоўку.
Міністр замежных спраў Беларусі Рыжанкоў М.У. пажадаў Міністру замежных спраў Пакістана Махамаду Ісхаку Дару моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу Пакістана – дабра і працвітання.