:

Візіт Першага намесніка кіраўніка МЗС Беларусі ў Пакістан

12.09.2024 г.

11-12 верасня Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Лукашэвіч С.У. наведаў Ісламскую Рэспубліку Пакістан для ўдзелу ў якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі у 23-й Нарадзе міністраў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, адказных за знешнеэканамічную і знешнегандлёвую дзейнасць і правядзення двухбаковых сустрэч.У ходзе сустрэчы 11 верасня 2024 года са Спецыяльным памочнікам Прэм'ер-міністра Пакістана Тарыкам Фатэмі абмеркаваны актуальны стан двухбаковага беларуска-пакістанскага палітычнага супрацоўніцтва, а таксама бліжэйшыя мерапрыемствы, намечаныя бакамі на 2024 год.Асобная ўвага нададзена якаснаму напаўненню і правядзенню візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Пакістан, узгодненага на лістапад 2024 года. Адзначана неабходнасць цеснага ўзаемадзеяння бакамі з мэтай якаснага правядзення мерапрыемстваў двухбаковага парадку дня, якія пройдуць у Пакістане ў верасні-снежні бягучага года.У рамках Нарады міністраў ШАС Першы намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Лукашэвіч С.У. выступіў з прамовай, падчас якой распавёў аб перспектывах беларускага ўдзелу і пазначыў гатоўнасць нашай краіны ўносіць уклад у работу арганізацыі па ўсіх напрамках супрацоўніцтва – палітычным, гуманітарным, эканамічным. Прадстаўнікі краін членаў ШАС цёпла віталі беларускую дэлегацыю з уступленнем у «шанхайскую сям'ю» і пажадалі далейшага сумеснага плённага супрацоўніцтва.У перыяд знаходжання ў сталіцы Пакістана г.Ісламабадзе Лукашэвіч С.У. таксама павёў двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі пакістанскай бізнес-супольнасці, падчас якіх бакі абмеркавалі далейшыя крокі па паглыбленні і актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці