Аб візіце беларускай дэлегацыі па пытаннях адукацыі
30.05.2025 г.25-30 мая 2025 г. прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта знаходзіліся ў Пакістане па пытаннях актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
Удзельнікі беларускай дэлегацыі наведалі шэраг дзяржаўных адукацыйных устаноў і іншых арганізацый Пакістана, дзе падчас канферэнцый прадставілі свае ўніверсітэты.
У ходзе візіту таксама праведзены сустрэчы з пакістанскімі партнёрамі па пытаннях павелічэння колькасці пакістанскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.
Дасягнуты дамоўленасці аб далейшай планамернай рабоце па пашырэнні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам у адукацыйнай сферы.