Аб прыёме ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
03.07.2024 г.3 ліпеня 2024 г. у г. Ісламабадзе Пасольства правяло прыём у гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч, Федэральны Міністр прамысловасці і вытворчасцей Пакістана Рана Танвір Хусейн, а таксама кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дэпутаты Нацыянальнай асамблеі Пакістана, кіраўнікі і супрацоўнікі замежных дыпмісій, прадстаўнікі бізнес-колаў.
У сваім выступленні Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч адзначыў: «3 ліпеня – святая і сімвалічная дата ў гісторыі беларускага народа. 80 гадоў таму горад Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Падкрэсліў важнасць у далейшым умацаванні ўстойлівага дружалюбнага партнёрства з Пакістанам ва ўсіх сферах.
Гасцям былі прадстаўлены фотаэкспазіцыя «Беларусь суверэнная», фотавыстава «Беларусь-непераможная», відэапрэзентацыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, а таксама аформлены куток з беларускімі прысмакамі.
У завяршэнні афіцыйнай часткі прыёму праведзена пратакольная працэдура разразання торта.