Аб удзеле Пасла Беларусі А.Мяцеліцы ў брыфінгу прысвечанаму Дню ЕАЭС
27.05.2025 г.27 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца прыняў удзел у сумесным з расійскім бокам брыфінгу для СМІ Пакістана ў гонар Дня Еўразійскага эканамічнага саюза.
Падчас брыфінгу Пасол Беларусі інфармаваў аб прыярытэтах Рэспублікі Беларусь у перыяд старшынства ў ЕАЭС у 2025 годзе, а таксама аб падрыхтоўцы пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і IV-га Еўразійскага эканамічнага форуму, якія пройдуць у Мінску 26-27 чэрвеня 2025 года.