:

Аб сустрэчы Пасла А.Мяцеліцы з кіраўніцтвам і бізнесменамі Гандлёва-прамысловай палаты Ісламабада

21.03.2024 г.

20 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з Прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Ісламабада Ахсанам Зафарам Бахтауры і прадстаўнікамі пакістанскага бізнесу.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам, а таксама намецілі далейшыя крокі па яго ўмацаванні.

Пасол расказаў аб магчымасцях беларускіх прадпрыемстваў у сферах прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, хіміі, а таксама закрануў тэму святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі, датаваных 3 лютага 1994 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці