Аб прыёме ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
05.07.2023 г.4 ліпеня 2023 г. у гатэлі Серэна (г.Ісламабад) Пасольства правяло прыём у гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).
На адкрыцці мерапрыемства выступілі прызначаны ўрадам Пакістана галоўны госць Федэральны міністр па правах чалавека Пакістана Р.Хусейн-Пірзада і Пасол Беларусі ў Пакістане А.М. Мяцеліца.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Федэральны міністр абароннай прадукцыі Пакістана М.І. Тарын, Саветнік Прэм'ер-міністра Пакістана Т.Фатэмі, кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дэпутаты Нацыянальнай асамблеі Пакістана, кіраўнікі і супрацоўнікі замежных дыпмісій, прадстаўнікі бізнес-колаў і іншыя асобы.
У завяршэнні афіцыйнай часткі праведзена пратакольная працэдура разразання торта.
Інфармацыя аб прыёме і Дні незалежнасці Беларусі была апублікаваная ў сродках масавай інфармацыі «Islamabad Post», «Pakistan Observer», «Ambassador», «Pakistan in the world», «WE News», «The Nations».