:

Пасол Андрэй Мяцеліца наведаў з візітам г.Карачы

23.06.2021 г.

21 – 23 чэрвеня 2021 г. Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца наведаў г.Карачы – галоўны фінансавы і гандлёвы цэнтр Пакістана, сталіцу правінцыі Сінд.

Узаемадзеянню ў фінансавай сферы была прысвечана сустрэча Пасла з кіраўніком Дзяржаўнага Банка Пакістана Разой Бакірам. Суразмоўцы абмеркавалі супрацоўніцтва з Нацыянальным Банкам Беларусі і механізмы экспартнай падтрымкі паставак беларускіх тавараў у Пакістан.

А.Мяцеліца таксама наведаў Пакістанскае агенцтва стандартызацыі і кантроля якасці, дзе абмеркаваў з яго генеральным дырэктарам Абдулам Алімам Мемонам запланаваныя мерапрыемствы падпісанага ў 2021 г. Плана па рэалізацыі двухбаковага Мемарандума ў сферы стандартызацыі і інфармацыйнай падтрымкі, у тым ліку актывізацыю ўзаемадзеяння па пытаннях адпаведнасці сертыфікацыі беларускіх прадпрыемстваў пакістанскім стандартам і нормам «Халяль». Па выніках перамоў дасягнута дамоўленасць аб правядзенні двухбаковага анлайн мерапрыемства на тэму патрабаванняў і стандартаў, якія прад’яўляюцца ў Пакістане для ўвозу прадуктаў жывёльнага паходжання.

Акрамя гэтага, з мэтай умацавання сувязей у інфармацыйнай сферы Пасол Беларусі правёў сустрэчу з галоўным рэдактарам вядучага друкаванага выдання ў Пакістане «DAWN» Зафарам Абасам, абмеркаваны пытанні абмену інфармацыяй і прамога ўзаемадзеяння з БелТА і іншымі беларускімі інфармацыйнымі агенцтвамі.

Падчас візіта А.Мяцеліца правёў сустрэчу з кіраўніцтвам выставачнага агенцтва “Ecommerce Gateway Pakistan”. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне па падрыхтоўцы Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі
ў рамках прамысловай выставы “IEMA” ў г.Карачы ў лістападзе 2021 года.

У кантэксце актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва дзвюх краін адбылася сустрэча Пасла з Галоўным Міністрам правінцыі Сінд  Мурадам Алі Шахам, падчас якой апошняму перададзена запрашэнне наведаць з візітам Гомельскую вобласць – рэгіён-партнёр Сінда.

Падчас знаходжання ў г.Карачы кіраўнік беларускай дыпмісіі таксама правёў серыю сустрэч, накіраваных на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з пакістанскай правінцыяй.

Галоўнай тэмай перамоў з кіраўніцтвам Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Пакістана, Упраўлення па развіцці гандлю Пакістана,  мясцовых кампаній, арганізацый па міжнародным гандлі і супрацоўніцтве стала ўзаемадзеянне ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і адукацыі, у тым ліку перспектывы павелічэння паставак беларускай прадукцыі ў Пакістан.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці