:

Аб сустрэчах Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з Федэральным Міністрам гандлю і Першым намеснікам Міністра эканамічнага супрацоўніцтва Пакістана

03.07.2024 г.

3 ліпеня 2024 г., у рамках правядзення шостага раўнда палітычных кансультацый у Пакістане, Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч правёў сустрэчы з Федэральным Міністрам гандлю Ісламскай Рэспублікі Пакістан Джамам Камалем Ханам і Першым намеснікам Міністра эканамічнага супрацоўніцтва Ісламскай Рэспублікі Пакістан Казімам Ніязам.

У ходзе сустрэчы з Федэральным Міністрам гандлю, які з'яўляецца сустаршынёй двухбаковай міжурадавай камісіі, абмеркавана ўзаемадзеянне Беларусі і Пакістана ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, банкаўскім сектары. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі работы па ўзгадненні дарожнай карты па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту на перыяд 2025-2027 гг.

У ходзе сустрэчы з Першым намеснікам Міністра эканамічнага супрацоўніцтва разгледжаны актуальныя пытанні пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага партнёрства паміж краінамі.

Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі пратакола шостага пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, які адбыўся ў Мінску ў студзені 2023 г., тэрміны правядзення чарговага пасяджэння, а таксама пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі кантактаў па лініі дзелавых колаў і кіраўніцтва рэгіёнаў дзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці