:

Аб удзеле Пасла Мяцеліцы А.М. у вэбінары “Беларуска-пакістанскія адносіны: перспектывы для супрацоўніцтва”

08.04.2021 г.

8 красавіка 2021 г. Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца ўзяў удзел у вэбінары па тэме «Беларуска-пакістанскія адносіны: перспектывы для супрацоўніцтва».


Мерапрыемства, якое беларуская дыпмісіяй зладзіла сумесна з Інстытутам міру і дыпламатычных даследаванняў Пакістана і Пасольствам Пакістана ў г.Мінску пры ўдзеле навуковых колаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, накіравана на актывізацыю двухбаковых кантактаў паміж нашымі краінамі пасля перапынку, выкліканага пандэміяй каранавіруса.

Анлайн-дыскусію адкрылі Пасол Беларусі А.Мяцеліца и Пасол Пакістана ў  Беларусі Саджад Хайдэр Хан.

Ва ўступным слове кіраўнік беларускай дыпмісіі апісаў разгорнутую карціну актуальнага стану беларуска-пакістанскіх адносін, акцэнтаваў увагу на прыярытэтных кірунках і перавагах двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах палітыкі, гандлю, навукі, адукацыі.

На фоне падрыхтоўкі да чарговых пасяджэнняў сумеснай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, працоўных груп па прамысловасці і сельскай гаспадарцы, а таксама дзелавога савета пакістанскія удзельнікі былі праінфармаваны аб эканамічным патэнцыяле Беларусі і магчымасцях наладжвання ўзаемавыгаднай кааперацыі з нашай краінай.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці