:

Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Пакістана з Днём Пакістана

23.03.2024 г.

23 сакавіка 2024 г.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары з нацыянальным святам — Днём Пакістана.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты гістарычны дзень стаў вызначальным для пакістанскай нацыі на шляху да незалежнасці. Пакістан цяпер з'яўляецца моцнай, квітнеючай дзяржавай, якая дынамічна развіваецца і з упэўненасцю глядзячы ў будучыню.

«Прыемна адзначыць, што паміж Мінскам і Ісламабадам склаліся сапраўды цёплыя і брацкія адносіны — расце ўзаемны інтарэс да паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах, пашыраецца гандаль, паспяхова усталёўваюцца дзелавыя сувязі.

«Карыстаюся святочнай нагодай, каб пацвердзіць высокую зацікаўленасць Беларусі ў інтэнсіфікацыі шматгранных кантактаў з Пакістанам. Упэўнены, ўто запрланаваны на бягучы год візіт на вышэйшым узроўні ў Ісламабад будзе спрыяць вывядзенню нашага партнёрства на якасна новы ўзровень», — гаворыцца ў віншаванні Асіфу Алі Зардары.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці