:

Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка павіншаваў А.Зардары з абраннем на пасаду Прэзідэнта Пакістана

13.03.2024 г.

Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка 13 сакавіка 2024 г. ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Асіфа Алі Зардары з абраннем на пасаду Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

«Перакананы, што пад вашым эфектыўным кіраўніцтвам краіна застанецца гарантам і рухавіком прагрэсу ў Азіяцкім рэгіёне. За 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусь і Пакістан не толькі дасягнулі высокага ўзроўню ўзаемадзеяння, але і сталі сапраўднымі партнёрамі. Спадзяюся, што пры Вашай падтрымцы беларуска — пакістанскі дыялог прадоўжыць паспяхова развівацца па ўсіх напрамках на карысць абодвух народаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы А.Р. Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Пакістана Асіфу Алі Зардары моцнага здароўя і плённай працы на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а Пакістану – дабра і міру.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці