Прэм'ер-міністр Беларусі Галоўчанка Р.А. павіншаваў Прэм'ер-міністра Пакістана з Днём Незалежнасці Пакістана
14.08.2024 г.Прэм'ер-міністр Беларусі Галоўчанка Р.А. ад імя Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста шчыра павіншаваў Прэм'ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа з Днём Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан.
«Больш за трыццаць гадоў таму нашы краіны ўстанавілі дыпламатычныя адносіны, якія працягваюць дынамічна развівацца ў духу партнёрства на карысць народаў абедзвюх дзяржаў», гаворыцца ў віншаванні.
«Спадзяюся, што падчас запланаванага на гэты год пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама майго візіту ў Ісламабад на 23-е пасяджэнне кіраўнікоў урадаў ШАС мы абмяркуем перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння, што дапаможа рэалізаваць існуючы патэнцыял двухбаковых сувязяў», сказаў Прэм'ер-міністр Беларусі.
Раман Галоўчанка пажадаў Прэм'ер-міністру Ш.Шарыфу і народу Пакістана моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.