:

Пасол Андрэй Мяцеліца наведаў з візітам Лахор

04.03.2021 г.

2 – 4 сакавіка 2021 г. Пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Мяцеліца наведаў г.Лахор – сталіцу найбуйнейшай па колькасці насельніцтва правінцыі Пенджаб.

У кантэксце актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва дзвюх краін адбылася сустрэча Пасла з губернатарам правінцыі Мухамадам Сарварам, падчас якой апошняму перададзена запрашэнне наведаць з візітам Мінскую і Магілёўскую вобласці – рэгіёны-партнёры Пенджаба.

Падчас знаходжання ў г.Лахоры кіраўнік беларускай дыпмісіі правёў серыю сустрэч, накіраваных на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з пакістанскай правінцыяй.

Галоўнай тэмай перамоў з кіраўніцтвам муніцыпалітэта і гандлёва-прамысловай палаты горада, мясцовых кампаній, асацыяцый прамыслоўцаў, перапрацоўшчыкаў малочнай прадукцыі, а таксама аднаго з вядучых медыцынскіх цэнтраў Пакістана «Чугтай Лэбс» стала супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і фармацэўтыкі, у тым ліку перспектывы павелічэння паставак беларускай прадукцыі ў Пенджаб.

Узаемадзеянню паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі была прысвечана сустрэча Пасла з віцэ-канцлерам Універсітэта Пенджаба прафесарам Ніазам Ахмадам Ахтарам. У рамках знаёмства з дзейнасцю найстарэйшай вышэйшай навучальнай установы Пакістана А.М. Мяцеліца наведаў Цэнтр рэгіянальнай інтэграцыі, створаны пры падтрымцы Цэнтра глабальных і стратэгічных даследаванняў г.Ісламабада на базе Ўніверсітэта Пенджаба.

Акрамя гэтага, у рамках умацавання гуманітарных сувязей Пасол Беларусі перадаў у дар бібліятэцы ўніверсітэта кнігі па гісторыі і культуры нашай краіны, для якіх будзе вылучана асобная тэматычная секцыя.

Падчас візітy ў агульнаадукацыйную сярэднюю школу г.Лахора кіраўнік беларускага пасольства сустрэўся з педагогамі і вучнямі навучальнай установы, азнаёміў іх з інфармацыяй пра Беларусь
і беларуска-пакістанскія адносіны, пагутарыў са студэнтамі і адказаў на іх пытанні.

А.М. Мяцеліца таксама наведаў Лахорскі універсітэт інжынірынгу і тэхналогій, дзе абмеркаваў з яго віцэ-канцлерам прафесарам Саідам Мансурам Сарварам шляхі рэалізацыі падпісаных ў кастрычніку 2016 г. дамоўленасцей аб супрацоўніцтве гэтай вышэйшай навучальнай ўстановы з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам, а таксама актывізацыі акадэмічнага абмену і правядзення анлайн-лекцый у сферах узаемнай зацікаўленасці.

Па выніках перамоў дасягнута дамоўленасць аб вывучэнні магчымасці супрацоўніцтва ў сферы стварэння мікрасхем паміж гэтым універсітэтам і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі нашай краіны – Беларускім універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці