Аб сустрэчах Пасла ў сталіцы правінцыі Пенджаб г.Лахор
23.10.2024 г.23 кастрычніка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з Галоўным Міністрам правінцыі Пенджаб Ісламскай Рэспублікі Пакістан Марьям Наваз.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан супрацоўніцтва Беларусі і правінцыі Пенджаб, асабліва ў галіне сельскай гаспадаркі і прамысловасці.
На сустрэчах з Міністрам сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі Пенджаба Х.Кірмані, Міністрам транспарту Пенджаба У.Кханам і Прэзідэнтам Банка Пенджаб З.Масудам абмеркаваны магчымасці ўзаемадзеяння ў сферы сельгастэхнікі, электратранспарту, банкаўскіх паслуг.