Аб сустрэчы Пасла Беларусі з намеснікам Міністра ўнутраных спраў Пакістана
07.02.2025 г.6 лютага 2025 г. у г.Ісламабадзе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца правёў сустрэчу з намеснікам Міністра ўнутраных спраў Пакістана Салманам Чаудры.
У ходзе сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам, у прыватнасці правядзенне кансультацый па консульскіх пытаннях.
Бакі пагадзіліся з узаемнай зацікаўленасцю ў далейшым умацаванні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам.