:

Аб супрацоўніцтве НАН Беларусі з Пакістанам

19.08.2024 г.

19 жніўня 2024 г. у г.Мінску адбыліся перамовы кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Акадэміі навук Пакістана на чале з Прэзідэнтам Акадэміі навук Пакістана.Акадэміі навук Беларусі і Пакістана плануюць развіваць супрацоўніцтва ў прыярытэтных для краін напрамках. Такая дамоўленасць дасягнута сёння ў ходзе перамоў першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Чыжыка з Прэзідэнтам Акадэміі навук Пакістана Каўзерам Абдулай Малікам.Як адзначыў падчас сустрэчы Сяргей Чыжык, НАН Беларусі і Пакістан звязваюць даўнія навуковыя сувязі, якія падтрымліваліся ў розных варыянтах.Каузер Абдула Малік адзначыў, што Пакістан зацікаўлены ў развіцці ўзаемадзеяння з вучонымі Беларусі па такіх напрамках, як штучны інтэлект, лазерныя тэхналогіі і тэхналогіі для сельскай гаспадаркі. Мэта – ужо ў найбліжэйшай будучыні прадставіць канкрэтныя вынікі сумеснай дзейнасці вучоных Беларусі і Пакістана.У праграме візіту – наведванне і знаёмства з дзейнасцю шэрагу арганізацый НАН Беларусі: ААТ «НВА Цэнтр», Інстытут біяарганічнай хіміі, НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў, Фізіка-тэхнічны інстытут, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі, Інстытут эксперыментальнай батанікі ім.В.Ф. Купрэвіча, Інстытут генетыкі і цыталогіі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці