:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь правёў сустрэчу з Прэм'ер-міністрам Пакістана на палях СГГ ШАС

04.07.2024 г.

4 ліпеня 2024 г. у Астане Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якое прайшло ў Палацы Незалежнасці.

У пачатку саміту лідары краін падпісалі дакументы аб завяршэнні працэдуры ўступлення Беларусі ў ШАС у якасці паўнапраўнага члена. Такім чынам, Беларусь стала дзясятым па ліку паўнапраўным членам «сям'і ШАС».

На палях саміту адбылася двухбаковая сустрэча Кіраўніка дзяржавы Беларусі Аляксандрф Лукашэнкі з Прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам, падчас якой бакі абмеркавалі актуальны стан двухбаковых адносін і намецілі далейшыя крокі на бліжэйшую перспектыву.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці