Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы з Генеральным дырэктарам дэпартамента Еўропа-II
18.06.2026 г.18 чэрвеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам дэпартамента Еўропа-II Міністэрства замежных спраў Пакістана Шахбазам Хусейнам.
У ходзе сустрэчы Пасол паведаміў аб здзейсненым 17 чэрвеня 2026 г. у Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі злачынным нападзе на грамадзянскі аўтобус, які перавозіў беларускіх грамадзян, у тым ліку дзяцей, у выніку якога загінула грамадзянка Беларусі, восем чалавек, з іх шэсць непаўналетніх, атрымалі раненні.
Ш.Хусэйн выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю грамадзянкі Беларусі, а таксама пажадаў больш хуткага выздараўлення параненым.