:

Прэм'ер-міністр Беларусі Р.А. Галоўчанка павіншаваў Ш.Шарыфа з абраннем на пасаду Прэм'ер-міністра Пакістана

04.03.2024 г.

Прэм'ер-міністр Беларусі Р.А. Галоўчанка 4 сакавіка 2024 г. ад імя Урада Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста шчыра павіншаваў Шахбаза Шарыфа з абраннем на пасаду Прэм'ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан.

«Упэўнены, што Ваш аўтарытэт і багаты вопыт дзяржаўнай дзейнасці будуць і надалей спрыяць паспяховаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны, а таксама пашырэнню ўзаемавыгаднага партнёрства паміж Мінскам і Ісламабадам», — гаворыцца ў віншаванні.

Урад Беларусі гатовы к сумеснай працы з Урадам Пакістана па пытаннях актывізацыі двухбаковых сувязей у галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, а таксама ў ваенна-тэхнічнай сферы.

«Спадзяюся, што рэалізацыя мерапрыемстваў, замацаваных у 2023 годзе ў Пратаколе Сумеснай Беларуска-Пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і ў праекце Дарожнай карты па нарошчванні тавараабароту паміж Беларуссю і Пакістанам да 2025 года, унясе істотны ўклад у ўвасабленне двухбаковых ініцыятыў», — адзначыў Прэм'ер-міністр.

Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў Ісламабад у гэтым годзе ў адпаведнасці з Вашым запрашэннем стане важным крокам да далейшага павышэння ўзроўню ўзаемадзеяння і пашырэння сувязеў паміж бізнес-коламі абедзвюх дзяржаў.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Р.А. Галоўчанка пажадаў Прэм'ер-міністру Пакістана Шахбазу Шарыфу моцнага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай пасадзе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці