:

Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка павіншаваў Прэм'ер-мінстра Пакістана з Днём Пакістана

23.03.2024 г.

23 сакавіка 2024 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста павіншаваў Прэм'ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан Шахбаза Шарыфа з нацыянальным святам – Днём Пакістана.

«У Беларусі добра разумеюць асаблівы сэнс для пакістанскага народа гэтай даты, якая стала пунктам адліку ўсталявання асноў суверэннай i незалежнай дзяржавы» – сказаў Кіраўнік дзяржавы.

У Пасланні Шахбазу Шарыфу Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што традыцыйная дружба, узаемная павага і давер паміж наўымі краінамі з'яўляюцца надзейным падмуркам для далейшага паглыблення двухбаковых палітычных кантактаў, умацавання пазітыўнай дынамікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння гуманітарных сувязей.

«Спадзяюся, што візіт на вышэйшым узроўні ў Пакістан у гэтым годзе згодна з ранейшымі дамоўленасцямі надасць дадатковы імпульс развіццю плённага беларуска-пакістанскага дыялогу», – адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці