:

Аб удзеле Пасольства ў мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2025 г.

9 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца разам з супрацоўнікамі пасольства прынялі па запрашэнні пасольства Расіі ў Пакістане ўдзел у святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У пачатку паслы краін СНД пасадзілі дрэвы на тэрыторыі пасольства Расіі ў Пакістане.

Далей усе запрошаныя прынялі ўдзел у шэсці «Бессмяротны полк» з фотапартрэтамі сваякоў-удзельнікаў вайны.

Падчас канцэртнай праграмы адбыліся выступленні паслоў Расіі, Беларусі і іншых дзяржаў СНД, а таксама дэманстрацыя відэаролікаў аб укладзе краін удзельніц мерапрыемства ў перамогу.

У святочных мерапрыемствах 9 мая таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары, якая пражывае ў Пакістане.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці