:

Аб удзеле ў цырымоніі святкавання 25-годдзя Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

10.06.2026 г.

9 чэрвеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца прыняў удзел у цырымоніі святкавання 25-годдзя Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая адбылася ў Міністэрстве замежных спраў Пакістана.


У сваім прывітальным слове да гасцей мерапрыемства Намеснік Прэм'ер-міністра — Міністр замежных спраў Пакістана, сенатар Мухамад Ісшак Дар, пацвердзіў прыхільнасць Пакістана да шматбаковага супрацоўніцтва, падкрэсліўшы, што ШАС стала важнай платформай для прасоўвання міру, бяспекі, эканамічнай узаемасувязі і агульнага развіцця.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва МЗС Пакістана, паслы і дыпламаты краін-членаў ШАС.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці