Аб удзеле Пасла Беларусі А.Мяцеліцы ў мерапрыемствах, прысвечаных Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне
08.05.2026 г.7 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца прыняў па запрашэнню Пасольства Расіі ў Пакістане ўдзел у памятных мерапрыемствах наконт Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел паслы краін СНД, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Пакістана, бізнес-колаў, СМІ, пакістанскай акадэмічнай супольнасці, а таксама расійскай і беларускай дыяспары ў Пакістане.

Усе запрошаныя прынялі ўдзел у шэсці “Несмяротны полк” з фотапартрэтамі сваякоў-удзельнікаў вайны, паглядзелі канцэртную праграму, а таксама змаглі азнаёміцца з матэрыяламі тэматычнай фотавыставы.
