:

Аб удзеле Пасла ў міжнароднай канферэнцыі

16.09.2021 г.

16 верасня 2021 г. Пасол Беларусі Андрэй Мяцеліца наведаў федэральны універсітэт Бахрыя г.Ісламабада, дзе узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі па тэме “Значэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва для ўзаемнага развіцця: магчымасці і перспектывы”.

На мерапрыемстве, арганізатарам якога выступіла адна з вядучых аналітычных структур Пакістана – Цэнтр сусветных і стратэгічных даследаванняў, прысутнічалі кіраўнікі дыпмісій краін цэнтральнаазіяцкіх рэспублік, студэнты універсітэта, а таксама журналісты.

У сваім звароце А.Мяцеліца пазначыў ролю Беларусі у кантэксце рэгіянальнага развіцця, агучыў актуальны стан беларуска-пакістанскіх адносін і даў ацэнку перспектывам далейшага паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва з Пакістанам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці