:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы з генеральным дырэктарам упраўлення па кантролі за лекавымі сродкамі Пакістана

07.04.2023 г.

7 красавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з генеральным дырэктарам упраўлення па кантролі за лекавымі сродкамі Пакістана Асімам Раўфам.

Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі, акцэнтавалі ўвагу на маючых адбыцца мерапрыемствах, якія маюць узаемную цікавасць.

Бакі пагадзіліся з неабходнасцю ўзмацнення ўзаемадзеяння паміж фармацэўтычнымі кампаніямі і рэгулятарнымі органамі Беларусі і Пакістана.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці