:

Аб сустрэчы Пасла Мяцеліцы А.М. з Сакратаром Міністэрства па эканамічных пытаннях Пакістана

26.02.2021 г.

26 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі Андрэя Мяцеліцы з Сакратаром Міністэрства па эканамічных пытаннях Пакістана Нурам Ахмедам.

Суразмоўцы далі адзнаку актуальнаму стану і перспектывам развіцця двухбаковага гандлю паміж краінамі, а таксама варыянтам актывізацыі дзелавых кантактаў пасля пандэміі каранавіруса, у тым ліку ходу падрыхтоўкі да шостага паседжання Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве.

У гэтым кантэксце бакі абмеркавалі праект парадку дня Камісіі і пытанні арганізацыі профільных працоўных груп у сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі для напаўнення мерапрыемства канкрэтнымі праектамі на перспектыўных кірунках двухбаковай кааперацыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці