Аб удзеле Пасла Беларусі А.Мяцеліцы ў афіцыйным прыёме Міністра замежных спраў Пакістана
31.03.2023 г.30 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца прыняў удзел у афіцыйным прыёме Міністра замежных спраў Пакістана Б.Бхутта-Зардары для кіраўнікоў дыпламатычных місій у Ісламабадзе, прысвечаным міжканфесійнаму дыялогу.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел члены ўрада, спікер, дэпутаты і сенатары Парламента Пакістана.