:

Пра візіт Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі ў Пакістан

27.11.2024 г.

25-27 лістапада 2024 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан.

Адбыліся перамовы Кіраўніка дзяржавы з Прэм'ер-міністрам Шахбазам Шарыфам. Беларускі лідар правёў сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Шахбазам Шарыфам, лідарам партыі Пакістанская мусульманская ліга-Наваз Навазам Шарыфам, Камандуючым Арміяй Пакістана Асімам Мунірам.

На сустрэчах з Прэм'ер-міністрам Пакістана ў вузкім і пашыраным складах абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Пакістанам, у тым ліку ў палітычнай, эканамічнай і іншых галінах узаемнай цікавасці, а таксама далейшыя крокі па рэалізацыі сумесных праектаў.

Па выніках перагавораў падпісана дарожная карта ўсебаковага супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана на 2025-2027 гг. і 14 іншых міжнародных дакументаў.

У ходзе сустрэчы з лідэрам палітычнай партыі Пакістанская мусульманская ліга-Н Навазам Шарыфам было адзначана, што двухбаковыя адносіны абапіраюцца на шматгадовую трывалую базу даверных кантактаў. Бакамі быў падкрэслены дружалюбны характар беларуска-пакістанскіх сувязей, накіраванасць на іх далейшае ўмацаванне і развіццё.

На сустрэчы з Начальнікам штаба Сухапутных войскаў, генералам Асімам Мунірам абмеркаваны пытанні развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці