Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы з Федэральным Міністрам навукі і тэхналогій Пакістана
24.08.2026 г.24 жніўня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з Федэральным Міністрам навукі і тэхналогій Пакістана Халідам Хусейнам Магсі.

Суразмоўцы абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках пятага пасяджэння сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій, сумесныя навукова-тэхнічныя праекты і планы бакоў па іх рэалізацыі.
Бакі таксама абмяняліся думкамі па правядзенні чарговага пасяджэння сумеснай Беларуска-пакістанскай камісіі па супрацоўніцтве ў сферы навукі і тэхналогій у 2027 годзе.