Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў Пакістана
25.11.2024 г.25 лістапада 2024 г. у г.Ісламабадзе адбыліся перагаворы Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і намесніка Прэм'ер-міністра — Міністра замежных спраў Пакістана Мухамада Ісхака Дару.
Падчас сустрэчы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства абмеркаваў са сваім пакістанскім калегам шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, а таксама супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.
М.Рыжанкоў адзначыў насычанасць беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння: менш чым за паўгода, якія прайшлі пасля сустрэчы Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі і Прэм'ер-міністра Пакістана Ш.Шарыфа на палях саміту ШАС у г.Астане, праведзены палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, пасяджэнне Сумеснай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. У кастрычніку 2024 г. г.Ісламабад наведаў Прэм'ер-міністр Беларусі, які правёў перагаворы са сваім пакістанскім калегам.
Міністр падзякаваў пакістанскаму боку за канструктыўную сумесную работу па падрыхтоўцы візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Пакістан. Адзначыў, што паралельна ў пакістанскай сталіцы праходзіць прадстаўнічы бізнес-форум, а кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў — члены афіцыйнай дэлегацыі праводзяць перагаворы са сваімі пакістанскімі калегамі.
Бакі абмеркавалі элементы праграмы мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні, а таксама запланаваныя да падпісання двухбаковыя дакументы, дамовіліся аб каардынацыі сумеснай работы для садзейнічання эфектыўнай рэалізацыі дамоўленасцей, якія будуць дасягнуты падчас маючага адбыцца візіту.