Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта і Прэм'ер-міністра Пакістана з Днём незалежнасці Пакістана
14.08.2024 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Асіфа Алі Зардары, Прэм'ер-міністра Міяна Мухамада Шахбаза Шарыфа і пакістанскі народ з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.
«Нашы краіны на працягу доўгіх гадоў развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу. Сёлета мы адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, правялі шэраг двухбаковых мерапрыемстваў, што, упэўнены, паспрыяе росквіту Беларусі і Пакістана», гаворыцца ў віншаванні Асіфу Алі Зардары.
Прэзідэнт Беларусі ў віншаванні Міану Мухамаду Шахбазу Шарыфу падзякаваў за падтрымку ўступлення Беларусі ў ШАС і пацвердзіў гатоўнасць да далейшай плённай працы на міжнародных пляцоўках.
«Упэўнены, што арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, вызначаных падчас нашай гутаркі ў Астане, дазволіць нам пачаць новы этап развіцця двухбаковых адносін», падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на сустрэчы з Лідарамі Пакістана падчас свайго візіту ў Ісламабад і абмеркаванне крокаў па далейшым пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўнікам краіны моцнага здароўя і поспехаў, Пакістану – дабра, міру і прагрэсу.