Аб сустрэчы Пасла з Міністрам нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Пакістана
24.02.2021 г.24 лютага 2021 г. Пасол Беларусі Андрэй Мяцеліца правёў перамовы з Федэральным Міністрам нацыянальнай і харчовай бяспекі Пакістана Саідам Факхарам Імамам.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. У прыватнасці, росце ўзаемных паставак прадуктаў харчавання на рынкі абедзвюх краін, механізацыі і навуковых даследаваннях у галіне сельскай гаспадаркі.
Галоўнай тэмай стала падрыхтоўка да пятага пасяджэння міжведамаснай працоўнай групы ў сферы сельскай гаспадаркі ў г.Мінску, на якім бакі плануюць разгледзець шырокі пералік актуальных пытанняў узаемадзеяння дзвюх краін.
Суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць да супольнай працы і дамовіліся падтрымліваць кантакты дзеля вырашэння бягучых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.