Пра Дзень беларускага пісьменства
30.07.2024 г.Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Упершыню, у 1994 годзе, свята праходзіла ў старажытным Полацку. Затым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш, гарадок. У 2024 годзе сталіцай свята вызначаны горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Асноўная ідэя свята-беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральным развіцці грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.
Штогод на свята збіраюцца тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Сярод ключавых мерапрыемстваў свята-рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй». Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і заканчвае працу ў сталіцы правядзення свята.
Праграма свята ўключае Міжнародны круглы стол з удзелам замежных літаратараў, фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную гісторыі горада – сталіцы свята, займальныя віктарыны, квэсты, фестываль кнігі і прэсы.
Акрамя таго, на розных гарадскіх пляцоўках увазе гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства прадстаўлены экспазіцыі музеяў і бібліятэк, майстроў народнай творчасці, мастакоў і г. д. У дзень адкрыцця свята на галоўнай сцэне праходзіць цырымонія ўручэння»Нацыянальнай літаратурнай прэміі".