Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Мяцеліцы з памочнікам Прэм'ер-міністра Пакістана
12.05.2025 г.12 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з Саедам Тарыкам Фатэмі, памочнікам Прэм'ер-міністра Пакістана.
Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх адносін, у тым ліку ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Прэм'ер-міністра Пакістана ў Рэспубліку Беларусь 10-11 красавіка 2025 года.