:

Парадак афармлення віз на ўезд у Беларусь

Дыпламатычныя прадстаўніцтва і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а таксама ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у «Нацыянальным аэрапорце Мінск» з’яўляюцца органамі выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь.
За разгляд хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз спаганяецца консульскі збор у памерах, устаноўленых Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Для грамадзян некаторых краін у адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць ільготныя тарыфы консульскіх збораў.

У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:
    B – транзітная, сапраўдная на працягу 2 дзён;
    C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 дзён;
    D – доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Уязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя і шматразовыя.

Для атрымання ўязной візы іншаземец падае ў органы выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:
    1) адзін экзэмпляр візавай анкеты на бланку паводле зацверджанай формы;
    2) адзін фотаздымак;
    3) дакумент для выезду за мяжу (пашпарт);
    4) дакументы візавай падтрымкі.
    5) дадатковыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб выдачы ўязной візы (па патрабаванні консула);
    6) дагавор абявязковага медыцынскага страхавання іншаземцаў, заключаны з РУП “Белдзяржстрах” або “Белэксімгарант”, або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з любой замежнай страхавой арганізацыяй;
    7) пацвярджэнне аб выплаце консульскага збору.

Рашэнне па хадайніцтве іншаземца аб выдачы ўязной візы прымаецца консульскай службовай асобай на падставе прадстаўленых дакументаў, вынікаў праведзенай праверкі і суразмоўя на працягу 5 працоўных дзён з моманту падачы хадайніцтва (у тэрміновым парадку – на працягу 2 дзён) і з’яўляецца канчатковым.

Консульская службовая асоба мае права скараціць кратнасць і тэрмін дзеяння візы, падоўжыць тэрмін разгляду хадатайніцтва.

Консульская службовая асоба не абавязана тлумачыць прычыны адмовы ў выдачы візы.

Пры адмове ў выдачы візы консульскі збор не вяртаецца.

Для падаўжэння тэрміна знаходжання іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі замежнага грамадзяніна для атрымання:
    — выязной візы;
    — дазволу на часовае пражыванне, а таксама пры неабходнасці выязной-уязной візы да яго.

Іншаземцы могуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем месц, для наведвання якіх патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі або іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, і аб'ектаў, для ўезду на тэрыторыю якіх і знаходжанні на ёй патрабуецца спецыяльны дазвол, які выдаецца адміністрацыямі гэтых аб'ектаў. Пад такімі месцамі разумеюцца у тым ліку пагранічная зона і пагранічная паласа.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці