:

Рэжымы знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Артыкулам 38 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” ад 4 студзеня 2010 года прадугледжаны наступныя рэжымы знаходжання іншаземецаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

I. часовае знаходжанне – на тэрмін дзеяння візы, калі іншае не ўстаноўлена Законам, іншымі актамі заканадаўства ці міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе, за выключэннем грамадзян наступных краін, для якіх міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь вызначаны іншыя тэрміны:
     Ізраіль (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
    Латвія, уключна т.з. катэгорыю “неграмадзян” (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
    Літва (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
    Польшча (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
    Расія (90 дзён на працягу каляндарнага года);
    Украіна (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
    Чарнагорыя (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён).

Замежныя грамадзяне, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь, абавязаны на працягу пяці сутак, за выключэннем нядзель, дзяржаўных свят i святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання альбо на сайце адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя замежных грамадзян ажыццяўляецца адміністрацыямі такіх устаноў пры засяленні.
Ад абавязку па рэгістрацыі вызваляюцца грамадзяне наступных краін:
    Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
    Латвія (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
    Літва (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
    Казахстан (на працягу 30 дзён з даты ўезду).
    Расія (на працягу 90 дзён з даты ўезду);
    Украіна (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
    Эстонiя (на працягу 30 дзён з даты ўезду).


II. часовае пражыванне – на тэрмін знаходжання ў Беларусі, але не больш за 1 год. Дазвол на часовае знаходжанне афармляецца падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання іншаземца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

III. сталае пражыванне. Дазвол на сталае пражыванне афармляецца падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання іншаземца і ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці